Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

кніжкі ў пана Чаховіча, ды потым знаёмства з Ядвігіным Ш. у першы раз прыводзіць яго да беларускай кніжкі, якія робяць на поэту вял кае ўражаньне.

Так „у пацёмках“ прыходзілася Я. Купалу шукаць навукі. Ясна, што такія абставіны не маглі ня выклікаць нязьмернай любасьці да роднага слова, бо яно „душу мне затрэсла пагудкай новай“, і „песень наўчыла мяне“. А песьні:

Для роднай зямелькі вы — сьветлыя зоры,
Для роднага краю вы — райскія гымны!

Далей, пасьля сьмерці бацькі, потым брата і дзьвёх сясьцёр, ад бяспрытульнага жыцьця, Янка Купала ад гора й смутку йдзе ў сьвет. Служба нелегальным настаўнікам, канцэлярыстым, памоцнікам агронома і найбольш практыкантам у бровары — усё гэта зьвязваецца з адным жаданьнем: цаною гэтых службаў дастаць сабе магчымасьць чытаць кніжкі і пісаць вершы, Але даць жаданага служба не магла, толькі шчыльней падвяла поэту да няпрыглядных малюнкаў „мора людзкога, забытага шчасьцем жыцьця“. Усё гэта яшчэ з большай сілаю штурхала поэту на дзейнасьць, антытэзную той рэчавістасьці, якая яго абкру-