Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

МАГУТНАЕ СЛОВА

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной-ты на яве і ў сьне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.

Бясьсьмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты сьмялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.

Загyанае слова, ты, роднае слова!
Грымні-ж над радзімай зямлёй!
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!

1908 г.