Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

А заплатай, а падзякай
За мільёны ран —
Усё крыжы і наспы тыя
Ды нямы курган.

— Ня сумуй, брат! Бліснуць зоры,
Шчасьця ўскрэснуць дні;
Долі, волі ўзойдзе кветка
Са сьлёз і крыві!

1908 г.

|}