Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

3 БЕЗНАЗОЎНАГА

6.

… І пайшла, і пайшла —
Як-бы хто набаяў
Ад сяла да сяла
Гутарка такая:

Беларусь на куце
Ў хаце сваёй села, —
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае сьмела.

Сядзіць важна, сама
Сабе гаспадыня,
І прыбрана яна —
Ніхто не закіне:

На галоўцы вянок
З сініх васілёчкаў,
А чырвон паясок
Стан абвіў дзявочы.