Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Так сядзіць і глядзіць,
Ці усё, як трэба, —
Трэба ўсім дагадзіць
І соляй і хлебам.

А з тутэйшых музык
Гучная капэля,
Хто ў дуду, хто пад смык,
Граюць ёй вясельле.

Так бубняць і гудзяць
На гэтай бяседзе,
А суседзі глядзяць,
Дзівяцца суседзі!

— То-ж яна з мужыкоў,
А як вышла ў людзі!..
Як міне больш гадкоў,
Што-ж тады ўжо будзе?..

|}