Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Ў чарадзейным карагодзе,
Ў небасяжнае свабодзе,
Без аковаў, на прывольлі
Ужо віхрыцца наша доля.

Вам на памяць Серп і Молат
Даравала доля,
Каб з вас кожны быў, як волат,
Ня гнуў плеч ніколі.

Каб здабытую свабоду
Зналі, шанавалі,
І у цяжкую прыгоду
Ўсталі грознай хваляй

Зашумелі, загудзелі,
Як віхор сусьветны,
Не праспалі у пасьцелі
Волі агняцьветнай.