Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вам пакінулі прадзеды
Гартаваны косы,
Каб вы з імі сонца сьледам
Вышлі на пакосы;

Каб касілі да упаду
Пустацьвет і зельле,
Што сваім пякучым ядам
Труціць кроў у целе.

Каб зьвінелі вашы косы
Над зямлёю соннай
Ад начных да раньніх росаў,
Звонка, векапомна.