Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вам дасталіся ад продкаў
Сохі і бароны,
Каб вы ў час, пасьля паводкаў,
Вышлі на загоны

І з‘аралі сваю ніву
Шырока, глыбока,
Зерне ўкінулі шчасьліва,
Чыстае, як вока.

Каб рунела зерне тое
Весела, яскрава
Побач з вашай маладою
Сакалінай славай.

|}