Старонка:Маленькі Мук.pdf/19

Старонка праверана

Пайшоў маленькі Мук з горада. Прышоў у лес і сеў ля ручая. Сядзіць і плача. А тут, над ручаём арэхавы куст расце, а на ім арэхі вялікія. Паглядзеў Мук на арэхі і есці захацеў. Стаў ён арэхі есці. А потым яму піць захацелася. Нахіліўся ён да ручая і ўбачыў там сваё адлюстраванне, ды якое страшнае! Бачыць ён, тырчаць у яго асліныя вушы і нос доўгі-доўгі вырас.

Яшчэ больш, як раней, заплакаў маленькі Мук, яшчэ больш засмуціўся.

„Што-ж мне цяпер рабіць? — думае. — Як мне ў такім выглядзе людзям паказацца?“

І вось ходзіць маленькі Мук па лесу і раптам бачыць другі арэхавы куст, а на ім маленькія арэхі растуць. Сарваў Мук арэшак з гэтага куста, з’еў яго і раптам адчуў — паменшылі ў яго нос і вушы. Зноў такімі сталі, як раней былі.

Зразумеў тут маленькі Мук, што, калі вялікіх арэхаў пад’есці, вырастуць нос і вушы, а маленькіх пад’есці — паменшацца.

Набраў тады Мук поўны мяшок вялікіх і маленькіх арэхаў, і пайшоў назад у горад.

Прышоў ён да палаца і прадаў галоўнаму повару арэхі для каралеўскага стала. Вялікія арэхі прадаў, не маленькія. Прадаў і пайшоў гуляць па гораду.