Старонка:Матчын дар (1918).pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

Спрэчка.


Дзядзька Тодар, два Пранцішкі,
Сват Гілерык, кум Тамаш
Раз у мястэчку Зацьвілішкі
Насьмяшылі увесь кірмаш.
Што было прадаць — прадалі,
Кум Тамаш зьменяу каня.
Покі усе панакуплялі,
Зірк — ай-ей: каля поудня!
— „Прауда, справіліся емка,
Але-ж, хай ты… во, абед“…
— „Ну дык што! Хадзем у карчомку!“
На суседзяу так сусед.
Узялі кварту. На закуску
Пару узялі тараноу.
Што-ж ім кварта? На затруску!
Узялі квартачку ізноу…
Больш пілі дзядзькі, чым елі:
Квас, гарэлку, піво, мед.
Бытцам чмелі загудзелі,
Як і увесь ля іх народ.
Хоць там словы ледзьве вяжуць, —
Тэй бяды! А што-ж маучаць?
Той што-сь скажэ, той зауважыць,
Кіне чарку наліваць.
Так ад цэнау, бульбы, меры,
Што на рынку хвальш дае,
Зачапілі справы веры,
Ды… шчапілісь за яе!
Гэтта слоу ім ні хапіло, —
Знана веска: словау брак!
Потым, слово — хіба-ж сіла?
Хіба-ж зробіць, як кулак?