Старонка:Матчын дар (1918).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

Варожба.

(Засьцянковая аповесьць).


Бліжыцца поунач. У гэтай парэ
Сон пахаджае па панскім дварэ.
Сьпяць, паканчаушы звычайную працу,
Чэлядзь у пекарні, паны у палацу;
Толькі стары вартаунічы Ігнацы
Ходзіць с клякоткай і піпкай сваей:
Двор сьцяражэ ад людзіны ліхой.

Ходзіць стары і мурмочэ пад нос:
— «Ну і пракляты-ж сягоння мароз!
Новы кажух прабірае, пся вера,
Бытцам кажух ні кажух, а папера!
Брэшэ, ні зломіць старога жаунера, —
Панна Эмілья, хай Бог ей аддасьць,
Вызваліць з гора, ні пусьціць прапасьць.

Ценгля, як толькі пачнецца цямнець,
Зараз палынаукі с кухні нясець,
Міла глядзіць і ласкава сьмяецца:
— Хочаце можа, Ігнацы, пагрэцца? —
Гэткі парадак ні усюды вядзецца!
Добрае сэрцо! Павет абыйсьці,
Роуную панні бадай, каб знайсьці…»

Адвэнт на сходзі. Яшчэ да Каляд
Тыдзень астауся адзін акурат.
Небо у зорках і кожна з іх зьяе,
Месяц зялены свой сьвет пасылае,
Легкі марозік за шчокі хапае,
Сьнег пад нагамі прыемна рыпіць, —
Ведае варту Ігнацы, — ні сьпіць.