Старонка:Матчын дар (1918).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

Рукі злажыу і на коленкі стау,
К ножкам дзеучаці галоукай упау.
Панна Эмілья, смуціушыся гэтым,
Хочэ устаць, адхіснуцца, а дзе там!
Ен ні пушчае і моліць усім сьветам:
„Будзь гаспадыняй, царыцай маей,
Сэрцо зьлячы мне, душу заспакой“.

Што тут рабіць? Гэта-ж могуць пачуць,
Потым у вочы усе засьмяюць:
Панна у ночы госьцяу прымае!
Ручкай гусара с кален падымае;
Просіць устаць, ні крычэць,
Сядзіць у крэсло, прыносіць вады…
Ціха, мой пане, наробіш бяды!

Людзі пачуюць, — нічога табе, —
Сеу дый паехау, і сам па сабе.
Я-ж і на заутра тут мушу астацца;
Будзе ад сораму недзе схавацца,
Людзі пачнуць як навокал сьмеяцца:
«У панны Эмілі есьць кавалер.» —
— Хай ні сьмяюцца! Бо плакаць, павер,

Будуць, паненка, яны над сабой,
Покуль гуляю яшчэ з галавой,
Покуль ні судзіць мне доля прапасьці.
Хіба сама ты захочаш напасьці,
Думкі ні споуніш маеі аб шчасьці.
Ведай: прыехау забраць я цябе,
У разе-ж нізгоды — застрэліць сябе.

Бачыш, кладу я на стол пісталет:
Коркі падняты, набоі, як сьлед.
Добрая гэта турэцкая штука!
Дзед адабрау на вайне у мамэлюка;
Можа сягоння прыдасца на унука.
Воля твая: разсудзі, выбірай, —
Шчасьцем дары, ці на сьмерць пакарай. —