Старонка:Матчын дар (1918).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

У корчомцэ пана Ноткі.
— «Ну, вот, бацьку, гаварыу ты!
Зараз зьлезем, купім гары
І заплацім тры таляры
Мы ні любім жаднай крыўды.»

III.

Цесна у карчме — у бочцэ мэрам
Селядцоу, людзей набіта.
Дымам лямпачка спавіта
Тутуневым, едкім, шэрым.
Гоман, грукат, сьмех і спрэчка…
Гэнам граюць, гэтта скокі
Вырабляюць, узяушысь у бокі,
Аж трасуцца сьцены, печка.
Баутрамей спацеу, чырвоны
С цыганамі пьець гарэлку,
Скінуу сьвіту і мяргелку
Выглядае моу шалены.
Мусіць дзюбнуу чарак многа, —
Нешта старцау успамінае,
З іхняй долі выкпівае
І сьмяецца с Пана Бога.
— „От, халеры! Дай ім хлеба,
Дай рызманчык, тое, сее,
Гультаям!… За што, якое?
Суляць ласку Божжу з неба…
Ласку Божжу!… Абібокі!
Мне пуховы хлеб смачнейшы,
У році коле, а сытнейшы,
А нябескі… вох, далекі!
Кажуць, у небі есьць Збавіцель.
Мне здаецца — людзі брэшуць,
Языкі аб зубы чэшуць:
„Есьць Збавіцель, спакусіцель“…