Старонка:Матчын дар (1918).pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

— „Глупство гэта. Выпьеш болі,
Мары, пане, зараз зьнікнуць. —
Цыган кажэ —нават пікнуць,
Ні адважацца ніколі.“
Выпіу кубак меду поуны
Баутрамей, другім паправіу,
«Ты, цыгане, — кажэ, — правіу.
Што я буду пану роуны.
Буду злота мець без ліку,
Срэбрам у хаці біць падлогу,
Дай-жа грошы колькі змога,
Хоць бы тайстру нівяліку».
— «О!… За гэтым, брат, ні стане, —
Будуць грошы, будзе нанство!
Маеш патэнт на дваранство:
Гэрбу Воука на Кургане.
Маеш грошы: чыстым злотам
Мех скураны вось пабіты.
Ну, цяпер, здаецца, квіты,
Ці чаго яшчэ ахвота?»
— «Дзе, у ліха, больш хацеці? —
Баутрамей у адказ сьмяецца —
Хопіць мне і застанецца
Ашчасьлівіць нават дзеці!»
— «Досыць? Добра! Схочаш болі,
Дзьмухні толькі улева, управа,
Па загаду зробім жвава;
Як ніхто, нігдзе, ніколі.
Віват! — крыкнуу цыган, — слава!
Жычу шчасьця Баутрамею!»
І пайшла у карчме завея,
І пайшла у карчме забава.
Усе сплялося у нейкім віры:
Рукі, твары, плечы, сьвіты,
Кужэль панскі, аксаміты,
Порт мужыцкі, скрыпкі, ліры.