Старонка:Матчын дар (1918).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

Збруя белая раменна
Убрана у золаце адменна;
На кані, узяушысь у бокі,
Чалавек сядзіць высокі,
Пекна надта прыадзеты
Але быццам с таго сьвету.
Вось узьехау на паляну,
Дзе сядзеу Мацей зьляканы.
Конь спыніўся, стау, чакае,
З воч яго агонь шугае.
«Што сядзіш тут, маладзец?» —
Так спытауся той яздзец; —
«Куды брыу, на што сабрауся?»
Мацей духу тут набраўся,
Зірнуу проста па ездца.
«У імя Сына і Айца!!!
«Сьвяты Юрья пэуне гэта:
«Такі с твару, так адзеты,
«Як я бачыу на абразу!»
Пасьмялеу Мацей адразу
Ды й прамовіу да сьвятога:
«Я — Мацей з Бару Крутога.
«Шмат дзяцей, паночку, маю,
«А карміць іх чым — ні знаю.
«Працавау-бы — ні здалеці,
«Бо гультай я у гэтым сьвеці!
«Красьці? — крау бы, дык баюся,
«Бо, крый Божэ, пападуся
«Да пачцівых як людзей,
«Так паходзяць ля грудзей,
«Што жыць стане ніахвота!
«Вось, такія мне клапоты.
«Я і думау, як мне быць,
«Дзе спакой сабе здабыць?
«Ні дайшоу сам да нічога,
«А надумауся — да Бога