Старонка:Матчын дар (1918).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

У прыпар.


Прыпарыло,
Нахмарыло,
І ударыло!
— Сьвяты Ілля…
Маланка ураз зьявілася,
Мільгнула і звалілася,
І дожджыкам аблілася
Гарачая земля:
Кроплі разам. згодна, жвава,
Пояць усе, што хочэ піць:
Збожжо, дрэвы, кветкі, травы,
Вулкі хочуць затапіць,
Бьюць у стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць хаты; мочуць сад,
У рэчцэ спожыу маюць рыбы…
— Хто у прыпар дажджу ні рад?
Сьцішаецца,
Зьменшаецца,
Унімаецца.
— Німа!
І слонко паказалося,
Мауляу, само купалося;
Прыемна усьміхаецца,
Блішчыць, пераліваецца,
Яскрава адбіваецца
На трауцы, на лісточку,
У рэчцы, у роучачочку,
На вулачцэ, у садочку,
Зямля уздыхае поунымі,
Шчасьлівымі, чароўнымі
Грудзямі усіма.