Асенні сьпеу.
Пойдзем, каханачка, двое У лес у густы, Ціхі, бо скончыу свае панаванне; Жоукне, галее, мураука у ім вяне, Чарнеюць кусты.
Пойдзем, галубка, пад дубам Прысядзем, мая. Гэнам убачым лістоу ападанне, Шэлест іх сумны пачуем, шэптанне, І звоны ручья.
Будзем адны мы на сьвеці С табою, адны Тыя, што прыйдзем у часе сканання Беднаму лесу сказаць на жэгнанне: — «Да новай вясны!»