Старонка:Матчын дар (1929).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

52.

ВЕЦЕР.

Bee вецер вольны,
Хмары шыбка гоніць;
З вадой, зямлёй, лесам
Зюкае-гамоніць!

Прыляцеў да рэчкі,
Прылёг, прытуліўся,
Крышачку па яснай
Віхрам закруціўся;

Сказаў слоўца ласкі,
Сьвіснуў і падняўся,
І за хмаркай лёгкай
Пырхнуў і пагнаўся.

Зноў прымчаў да лесу:
„О, здароў, мой браце!“
І пайшоў між хвояк
Ён дурэць, гуляці:

Адну пацалуе,
З другой пасьмяецца,
Кіне слоўца, пару,
Да трэцяй бярэцца…

Годзе ўжо у лесе!
Зноў увыш падняўся,
Пакруціўся крыху
Ды удаль падаўся.