Старонка:Матчын дар (1929).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

Задаў гону, пылу
І уніз ён рынуў,
Прыпаў да зямліцы,
Быццам дзесь загінуў.

„Ах, мая матуля,
Як я нагуляўся!
Бачыў сонца, месяц,
Ў рэчаццы скупаўся.

Хораша на сьвеце!
Колькі ў ім прастору:
Шыбаеш па рэчцы,
Прыпадзеш да бору…

Я хацеў-бы болей
Ў сьвеце пагуляці,
Адпусьці-ж, матуля, —
Яшчэ палятаці!“

Пэўне, што пусьціла
Вецер маць гуляці,
Бо падняўся ў неба
І пачаў сьпяваці…

Вось, — нянацкам скончыў
Сьпяваці гуляка,
Гікнуў і панёсься
Ўдаль хутчэй за птака.

|}