Старонка:Матчын дар (1929).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

53.

У ПРЫПАР.

Прыпарыла,
Нахмарыла
І ўдарыла!
— Сьвяты Ільля…
Маланка ўраз зьявілася,
Мільгнула і звалілася,
І дожджыкам аблілася
Гарачая зямля.
Кроплі разам, згодна, жвава,
Пояць ўсё, што хоча піць:
Збожжа, дрэвы, кветкі, травы;
Вулкі хочуць затапіць,
Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць хаты, мочаць сад;
Ў рэчцы спожыў маюць рыбы…
— Хто у прыпар дажджу ня рад?
Сьцішаецца,
Зьмяншаецца,
Ўнімаецца.
— Няма!
І слонка паказалася,
Маўляў, само купалася;
Прыемна усьміхаецца,
Блішчыць, пераліваецца,
Яскрава адбіваецца
На траўцы, на лісточку,
У рэчцы, ў раўчачочку,