Старонка:Матчын дар (1929).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

Аднэй з чарговых задач у пляне Камісіі для выданьня твораў беларускіх пісьменьнікаў зьяўляецца і выданьне збору твораў А. Гаруна (А. Прушынскага). Гэты збор твораў, у які павінны ўвайсьці ня толькі вершы А. Гаруна, але і яго мастацкая проза і драматычныя творы, падрыхтаваны да друку. З двох аддзелаў яго вершаў, ужо скончаных друкаваньнем, першы заняты вядомым зборнікам вершаў А. Гаруна „Матчын Дар“, першае выданьне якога зьявілася ў 1918 г. і цяпер ужо цалкам разышлося.

Улічваючы, з аднаго боку, пэўную вартасьць гэтага зборніку вершаў А. Гаруна, як найбольш мастацка апрацаванай часткі яго літаратурнай спадчыны, а з другога — тэхнічную магчымасьць перавыдаць зборнік зараз-жа, не чакаючы зьяўленьня ў сьвет поўнага акадэмічнага выданьня твораў А. Гаруна, Беларуская Акадэмія Навук знайшла пажаданым першы аддзел збору яго твораў, г. зн. зборнік „Матчын Дар“, выпусьціць асобнай кніжкай, незалежна ад поўнага збору твораў, куды „Матчын Дар“ у сваю чаргу ўвойдзе ў якасьці першага аддзелу.

Тэкст твораў А. Гаруна для іх акадэмічнага выданьня ўстаноўлены Камісіяй, як звычайна, на аснове ўсіх сабраных варыянтаў як друкаваных, так і рукапісных. У прыватнасьці для тэксту зборніка „Матчын Дар“ прыняты быў наступны парадак: за аснову ўзяты тэкст зборніка выданьня 1918 году, якое было падрыхтавана да друку самым аўтарам; але ў тых выпадках, калі тэкст зьяўляўся шурпатым ці нават няпэўным у адносінах сэнсу, лексыкі ці мэтрыкі, у яго ўносіліся некаторыя папраўкі з адпаведных аўтографаў ці друкаваных варыянтаў. Правапіс у нашым выданьні зборніка