Старонка:Матчын дар (1929).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

55.

САЛАВЕЙКА.

Салавейку узялі ды з гаю
Пасадзілі у клетку за краты.
у маю
Тэй страты
Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка.

Распусьціўся лісток на дубочку,
Апранулась зямелька у краскі;
А ў ночку,
А з ласкі
Не сьпявае ніхто над рачушкай.

Ой чаму-ж, салавейка, ты болі
Чараўнічых сьпявоў ня счынаеш?
Што волі
Ня маеш
І сьпяваці ня будзеш ніколі?