Старонка:Матчын дар (1929).pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

57.

АСЕНЬНІ СЬПЕУ.

Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаванье:
Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне,
Чарнеюць кусты.

Пойдзем, галубка, пад дубам
Прысядзем, мая.
Гэнам убачым лістоў ападаньне,
Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне,
І звоны руч‘я.

Будзем адны мы на сьвеце
З табою, адны
Тыя, што прыйдуць у часе скананьня
Беднаму лесу сказаць на жагнаньне:
— „Да новай вясны!“