Старонка:Матчын дар (1929).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

58.

ПЕСЬНЯ.

Прыказала слонца ветру
Перастаці,
Прамаўляла: „Годзе, ветра,
Бусаваці“.
Прамаўляла: „Дай жывёлам
Адпачынку,
Перастань-жа, ветра, дзьмуці
Бяз упынку“.
І ўзыйшло ў бліскучай шаце
Залатое
І пястуець любым вокам
Ўсё жывое.
Не сядзіцца ветру ў хаце —
Быстраходу,
Ня уцерпеў, ўзьняўся бурай
Ад заходу.
Карагоды хмар па небе
Панясьліся,
Паліліся з неба сьлёзы,
Паліліся….

Прамаўляла дзеўча сэрцу-
Ненаглядзе:
„Не хадзі ты вішні есьці
Ў чужым садзе.
Не хадзі к другой, у залёты
Не ўдавайся,