Старонка:Матчын дар (1929).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

А дзяціна так ля дому
І сядзець застаўся…
Ведзьмы вобраз маладому
Доўга ўспамінаўся.

Як успомніць — сэрца рвецца
Проста у скумацьце,
Да нічога ня прыткнецца,
Ўсё сядзіць у хаце.

І канец. А ведзьма? Можа
Да другога ходзіць,
Маладая ды прыгожа,
Жарцікі разводзіць.

|}