Старонка:Матчын дар (1929).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

63.

ХАТКА.

Там, дзе сумна з краю бора
Ў тры ваконцы сьвеціць хатка,
І з лясной травой гавора
Буракоў і бульбы градка;

Дзе жаўцеюць тры загоны,
А на кожным па дубочку,
Ціха шэпча бор зялёны
І глядзіцца ў ручаёчку;

Дзе чутно, як сонца грае
На праменьнях сьвету горда,
І ніколі ня зьмірае
Зык шчасьлівага акорда, —

У тэй хатцы, пры тым боры
Асялілісь аж тры горы:

Сын даўно пайшоў ў жаўнерку,
Хоць, здаецца, меў ён льготы…
Ах, згубілі Казімерку
У жаўнерцы тэй сухоты!

Доню мелі… Божжа воля!
Вышла замуж, ён п‘яніца…
Што падзееш, мусіць доля!..
І памерла белаліца.