Старонка:Матчын дар (1929).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

Мы і так, браткі, зьнявагі
Досыць мелі ад чужых,
Каб спрачацца без развагі.
Ці ня цешым толькі іх?

Глузу хіба-ж вы ня мелі?
Біў чужы вас лёгка сьмех?
Эх, вы, шэршні! Эх, вы, чмелі!
Ну, ня сорам вам?.. Ня грэх?“…

|}