Старонка:Матчын дар (1929).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ў 1905 г. на вёсцы, ён часта дэклямаваў і свае ўласныя вершы.

У рэволюцыйным руху А. Гарун прымаў удзел тры гады. У 1907 г. ён быў арыштаваны. Суд прысудзіў яго ў катаргу з заменай яе на ссылку. Яго пасялілі ў Іркуцкай губ. у Макараўскай воласьці, на рацэ Лене, у 71 вярсьце ад г. Кірэнску. Ссылка А. Гаруна трывала 9 гадоў. Зборнік вершаў, які чытач трымае ў сваіх руках, і зьмяшчае ў сабе творы, якія былі напісаны поэтаю, галоўным чыным, у часе яго ссылкі. У 1911 г. ён паступае на службу да параходнага прадпрыемства Глотавых і жыве ў вёсцы Мельнічнай ля Кірэнску. У 1914 г. А. Гарун атрымаў права запісацца ў сяляне і жыць дзе хоча ў межах Сібіры. У гэтым-жа годзе ён закончыў зборнік сваіх вершаў „Матчын Дар“, які быў перасланы ў Вільню, дзе яго выданьнем хацела заняцца „Беларускае выдавецкае таварыства“. Паўстаўшая вайна адсунула выйсьце кнігі на цэлых 4 гады.

У 1917 г. А. Гарун вярнуўся ў Менск. У 1918 г. зьяўляецца „Матчын Дар“. У сваёй грамадзка-політычнай дзейнасьці А. Гарун далучыўся да тэй нацыянал-дэмократычнай беларускай інтэлігенцыі, якая вызначылася ў гэтыя бурныя гады сваёй гатоўнасьцю служыць усялякай окупацыйнай імпэрыялістычнай уладзе, абы толькі не дапамагаць клясавай барацьбе рабочых і сялян. Асабліва выявіў сябе А. Гарун у пачатку польскай окупацыі, калі ён офіцыйна вітаў Пілсудзкага і стаў працаваць у беларускай вайсковай камісіі. Гэтае супрацоўніцтва з уладай белапалякаў прадстаўляе сабой найбольш ганебную пляму ў жыцьці А. Гаруна: поэта заняў позыцыю яўна варожую рабочым і сялянам Беларусі. У час эвакуацыі ён выехаў разам з белапалякамі. У дарозе высьветлілася, што ён зусім хворы, дзеля чаго ён быў накіраваны ў лязарэтным цягніку ў Кракаў. Там ён у 1920 г. памёр.

Аб А. Гаруне апошніх гадоў, А. Гаруне пэрыоду польскай окупацыі, наступнае сказаў Р. Шукевіч-Трацьцякоў: „Шчырая, глыбокая любоў часта бывае сьляпой. Такой была і любоў Гаруна к роднай Беларусі. Хоць з самым чортам, ня тое што з панам Пілсудзкім, гатоў быў ён заключаць