Старонка:Матчын дар (1929).pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

70.

ВАРАЖБА.

(Засьцянковая аповесьць).

Бліжыцца поўнач. У гэтай парэ
Сон пахаджае па панскім дварэ.
Сьпяць, паканчаўшы звычайную працу,
Чэлядзь ў пякарні, паны у палацу;
Толькі стары вартаўнічы Ігнацы
Ходзіць з клякоткай і піпкай сваёй:
Двор сьцеражэ ад людзіны ліхой.

Ходзіць стары і мурмоча пад нос:
— „Ну і пракляты-ж сягоньня мароз!
Новы кажух прабірае, пся вера,
Быццам кажух — не кажух, а папера.
Брэша, ня зломіць старога жаўнера,
Панна Эмілья, хай бог ëй аддасьць,
Вызваліць з гора, ня пусьціць прапасьць.

Цёнгля, як толькі пачнецца цямнець,
Зараз палынаўкі з кухні нясець,
Міла глядзіць і ласкава сьмяецца:
— Хочаце можа, Ігнацы, пагрэцца? —
Гэткі парадак ня ўсюды вядзецца!
Добрае сэрца! Павет абыйсьці,
Роўную паньне, бадай, каб знайсьці“…

Адвэнт на сходзе. Яшчэ да Каляд
Тыдзень астаўся адзін акурат.
Неба у зорках, і кожна з іх зьяе,
Месяц зялёны свой сьвет пасылае,