Старонка:Матчын дар (1929).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

Лёсткі пушчаць — навучыся ў яго ты!
Як ён часамі умее глядзець:
Ў танцы які! — не пазволе сядзець!

Ручку як сьцісьне, на вуха шапне
Слоўца такое, што й сэрца замрэ!
Шкода, нядоўга яны пастаялі…
Толькі тры дні усяго балявалі
Гэтта, ў дварэ, і паехалі далей.
Рушылі ў Вязьму, а стуль пад Маскву.
Чуець паненка, маўляў на яву,

Як прад ад'ездам ён цяжка ўздыхаў;
Помніць навекі аб ёй прысягаў;
Як ад'яжджаючы, бачыць, скланіўся…
Праўда-ж? Ці помніць? Ці, можа, забыўся?
Любіць? Ня любіць?… Ў другую ўлюбіўся?
Можа ўдаваў закаханьне на жарт?
Трэба аб гэтым спытацца у карт!

Праўда, што адвэнт, і грэх варажба,
Што-ж — калі гоніць ў сухоты журба!
Бог міласэрны няхай выбачае…
Панна Эмілья ў красэлка сядае,
Талью картуе, шэсьць карт выкладае,
Сёмая карта кладзецца пад ніз:
Хітры пасьянс пачынае — „маркіз“.

„Любіць, ня любіць? Любіў? ня любіў?…
Верным астаўся?… Ці верным ня быў?“
Шэпча паненка. Пасьянс збунтаваўся…
„Дзе-ж той чырвовы кароль падзяваўся?