Старонка:Матчын дар (1929).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

Мусіць ня любіць!… не, гэты ня ўдаўся!.
Іншы спрабую цяпер разлажыць“…
Час памаленьку бяжыць ды бяжыць.

Поўнач прайшла. У дварэ пятухі
Раз прапяялі з-пад цёплай страхі.
Крайчыкам месяц з-за туч выглядае.
Панна Эмілья варожб ня кідае,
Новы, хітрэйшы пасьянс раскладае:
„Любіць, ня любіць, любіў, ашукаў,
Верным астаўся, ці ім ня бываў?“

Рыпнулі дзьверы… І вось на парог…
Панначка зірк! — Гэта-ж ён, далібог!
Палец да губ прылажыў, усьміхнуўся,
Дзьверы прымкнуў за сабой, азірнуўся.
— Панна чакала, каб я дый вярнуўся? —
Ціха на пальчыках к ёй падыйшоў.
Дзеўча адразу ня знойдзе і слоў.

Потым зьдзіўленьне крыху адыйшло.
„Скуль пан узяўся і што прывяло?“
Гэтак пытае. Урода асанны.
Сам, як ягнятка, ласкавы, рахманы.
— Жыць не магу без каханае панны!
Мусіць нідзе не спаткаю такой…
Дай ты мне шчасьце, вярні мой спакой! —

Рукі злажыў і на коленкі стаў,
К ножкам дзяўчаці галоўкай упаў.
Панна Эмілья, смуціўшыся гэтым,
Хоча устаць, адхіснуцца, а дзе там!