Старонка:Матчын дар (1929).pdf/146

Гэта старонка не была вычытаная

Ён ня пушчае і моліць ўсім сьветам:
— Будзь гаспадыняй, царыцай маёй,
Сэрца зьлячы мне, душу заспакой! —

Што тут рабіць? Гэта-ж могуць пачуць.
Потым у вочы усе засьмяюць:
„Панна у ночы гасьцей прынімае!“
Ручкай гусара з кален падымае;
Просіць устаць, ня крычаць, сунімае,
Садзіць у крэсла, прыносіць вады…
„Ціха, мой пане, наробіш бяды!

Людзі пачуюць, — нічога табе:
Сеў дый паехаў, і сам па сабе.
Я-ж і на заўтра тут мушу астацца;
Будзе ад сораму недзе схавацца,
Людзі пачнуць як навокал сьмяяцца:
„Ў панны Эміліі ёсьць кавалер“.
— Хай не сьмяюцца! Бо плакаць, павер,

Будуць, паненка, яны над сабой,
Покуль гуляю яшчэ з галавой,
Покуль ня судзіць мне доля прапасьці.
Хіба сама ты захочаш напасьці,
Думкі ня споўніш маёі аб шчасьці.
Ведай: прыехаў забраць я цябе,
Ў разе-ж нязгоды — застрэліць сябе.

Бачыш, кладу я на стол пісталет:
Коркі падняты, набоі, як сьлед.
Добрая гэта турэцкая штука!
Дзед адабраў на вайне ў мамлюка;