Старонка:Матчын дар (1929).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

Можа сягоньня прыдасца на ўнука.
Воля твая: рассудзі, выбірай,
Шчасьцем дары ці на сьмерць пакарай.

„Пан не даеш мне з чаго выбіраць,
Я не хачу ні судзіць, ні караць!
Як-жа так раптам… ці-ж можна, скажэце?
То-ж ня гульня, а мы з панам ня дзеці, —
Трэба падумаць яшчэ, паглядзеці“…
Панна Эмілія, мне не пярэч!
Хіба ня любіш?… — „Ня панская рэч!

Пану да гэтага дзела няма,
Ведаю думкі свае я сама.
Можа-б любіла, каб гэтак ня ягліў,
Так ня пужаў і з адказам ня нагліў,
Быў да паненак ня гэтак павадліў,
Можа-б тагды і пайшла… А цяпер?!“ —
Панна збляднела, маўляў-бы папер;

Хоча сказаць і баіцца сказаць,
Вочкі спусьціла, павекі дрыжаць…
Той-жа гусар, як смала, прычапіўся,
Ручку цалуе і з крэсла ўсхапіўся,
Зноў на каленях у ног апыніўся.
— Слонейка, — просіць, — кажы, не чакай:
ў пекла мне судзіш ці разам у рай?

Любіш — ня любіш, шкадуеш ці не, —
Дай-жа спакою, ня мучай мяне! —
Сэрца паненскае, ведама, з воску,
Возьмем мы места ці зьвернемся ў вёску: