Старонка:Матчын дар (1929).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

Толькі-б агоньчык — і зараз-жа сьлёзку,
Ясную сьлёзку на вочка пашле.
Хоча, ня хоча ды й скажа: „але“.

Гэтак і з паннай Эмільяй было.
Нешта ад сэрца к грудзям падыйшло,
Потым у горле клубком перасела,
Быццам-бы выскачыць сэрца хацела
З вочак сьлязінка скацілась нясьмела,
Сьледам другія сьпяшаюць ісьці…

— „Люблю, — кажа панна: — люблю… адпусьці!“
Ўскочыў, падскочыў гусар малады
Так, як-бы чорт ад сьвянцонай вады.
Рады, сьмяецца і ручкі цалуе,
Пусьціць, абніме, ізноў прымілуе,
Ну, не раўнуючы, мора хвалюе!
Нават апомніцца ёй не дае,
Рупіць зьбірацца, капоцік ўзьдзяе.

Гасіць лаёўку, вядзець на парог,
Клямку шукае… Ды бог засьцярог:
Панна зірнула каханку у вочы, —
Так, як вугольлі, гараць сярод ночы…
Верыць — баіцца, ня верыць — ня хоча.
— „Хто тут?“ — пытае. Ён цягне, маўчыць…
Панна ў трывозе тады як ўскрычыць:

— „Маці прачыстая! у помач прыдзі!
Згінь ты, шатане, — мара, прападзі!
Згінь, прападзі ты, нячыстая сіла!“ —
Правай рукою яго ахрысьціла.