Старонка:Матчын дар (1929).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

Чуе: рука, што трымала, пусьціла.
Прывід той страшны прапаў у цемнаце:
— Кінь варажыць ў адвэнтовым пасьце! —

Голас чужы з-за дзьвярэй прагрымеў.
Панна… прачнулась. Ліхтар абгарэў,
Мусіць даўно дагарэла лаёўка,
Смрод у сьвятліцы… балела галоўка.
Ціха праз сені прайшла пакаёўка:
Стары гадзіньнік паказвае пяць…
— „Ах, як заспалася!.. Трэба-ж так спаць!“

|}