Старонка:Матчын дар (1929).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

71.

КАНЕЦ ПАЎЛЮЧОНКА.

I.

Ноччу позна, па кірмашы,
Ехаў з места Паўлючонак,
А празваньне меў „Жучонак“,
Гаспадар быў з вёскі нашай.
Ўнучак Паўла, сын Антося
(Той быў к пану дапушчоны),
Баўтрамеем быў хрышчоны;
Чалавек быў з мухай ў носе.
Едзе ў страсе: цёмна, ціха…
У дальнім лесе хтось рагоча.
Уляпіў у цемню вочы,
здаецца… Што за ліхa?
Нехта йдзець сярод гасьцінца,
Пэўне двое, штосьць гамоняць.
„А каго тут чэрці гоняць?“
Аж падняўся на драбінцы.
Бачыць: нейкіх аж тры цені
У бок зышлі і разам сталі.
Пад‘яжджае. Ўсе аддалі
Хвалу божаму іменю.
— „Хто тут блудзіць?“ запытаўся
Баўтрамей ў ліхой трывозе, —
Бо тагды па той дарозе
Не адзін гультай бадзяўся.
— „Старцы, дзядзька! — Кныш, Вароба
З Краснай Долі, Крук Нічыпар“…