Старонка:Матчын дар (1929).pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

— „А бадай-жа вас люцыпар
Ці напасьніца-хвароба!
Чорт вас водзіць тут, галыткі,
Добрым людзям на спатканьне,
Хай вас трасца“… — „Годзе, пане!
Час пакінуць звычай брыдкі,
Кажа Кныш. — Ці ты маленькі,
Што на нас дарма зларэчыш?
Нам хады не запярэчыш
Па гасьцінцы. Можа ўсенькі!“
— „Нас ня лай — Вароба прэціць, —
Бачыш, ночка: допуст боскі;
Хоць нямнога вёрст да вёскі,
А ўсяго здалееш стрэціць.
Лепш зрабі ты па-хрысьцьянску,
Падвязі, памей к нам ласку, —
Змардаваліся мы цяжка, —
Чымся лаяць па-паганску“.
— „Box, разумны дзе знайшоўся!
Хочаш езьдзіць на дурніцу?
Маеш дулю, пане Грыцу!
Не з такім, браток, зышоўся!“
Сьвіснуў пужкай па канёчку,
Мэрам бічык, а ня пуга.
„Но, Буланы! Но, шаўлюга!
Марнаваць ня сьлед нам ночку“.
— „Гэй, суседзе, — Кныш зноў крача, —
Дай прысесьці-ж на драбінку!
А у цяжкую гадзінку
Мы заплацім па-жабраччу“.
— „Ну, ну, як-жа, — маеш збыткі! —