Старонка:Матчын дар (1929).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

Так Баўтрук ў адказ рагоча. —
Ходзіць ў латах, яшчэ хоча
Заплаціць; а чым, галыткі?“
Тут Нічыпар рыкнуў басам,
Моўся той мядзьведзь з дубровы
(Голас надта меў здаровы):
— „Падвязі да карчмы, васан!“
— „Што дасьцë?“ — Баўтрук на гэта.
— „Што-ж у нас? Кіі, ружанцы“…
— „Дык прасіце, абадранцы,
Хай лазаты дасьць карэту!“
Ўдарыў лейцам. Конь падскочыў,
Як падстрэлена казуля.
— „Лепі чорта падвязу я!“
Баўтрамей пад нос мурмоча.

II.

Мрок запаў яшчэ цямнейшы,
Хоць калі ты шылам ў вочы.
Ў каляіне гразь хлюпоча,
А Баўтрук цяпер сьмялейшы:
— „Хутка будзем, коню, ў хаці,
Скончым нашу райтараду.
Гаспадыня будзець рада, —
Выйдзе з хаты спатыкаці!“
Аж цыганскую гаворку
Чуе раптам прад сабою.
Быццам йдуць яны гурбою
І вядуць аб нечым спорку.
— „От яшчэ ня меў хваробы —
З цыганамі мець спатканьне: