Старонка:Матчын дар (1929).pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

Вырабляюць, ўзяўшысь ў бокі,
Аж трасуцца сьцены, печка.
Баўтрамей спацеў, чырвоны
З цыганамі п‘ець гарэлку;
Скінуў сьвіту і мяргелку;
Выглядае моў шалёны.
Мусіць дзюбнуў чарак многа, —
Нешта старцаў ўспамінае,
З іхняй долі выкпівае
І сьмяецца з пана бога.
— „От, халеры! Дай ім хлеба,
Дай рызманчык, тое, сёе,
Гультаям!.. За што, якое?
Суляць ласку божжу з неба…
Ласку божжу!… Абібокі!
Мне пуховы хлеб смачнейшы,
Ў роце коле, а сытнейшы.
А нябескі… вох, далёкі!
Кажуць, ў небе ёсьць збавіцель.
Мне здаецца — людзі брэшуць,
Языкі аб зубы чэшуць:
„Ёсьць збавіцель, спакусіцель“…
Тут цыган, што быў ля боку,
Лезе проста цалавацца:
— „Можаш з царствам распраўляцца,
У галоўцы маеш клёку,
Маеш, братка! Мусім выпіць,
Я з бутэлькі выльлью рэшту“.
На другіх міргнуўшы нешта,
Абмачыў ў гарэлцы кіпець.
Баўтрамей, як выпіў гэта,