Старонка:Матчын дар (1929).pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

— „Глупства гэта. Вып‘еш болі, —
Мары, пане, зараз зьнікнуць,
Цыган кажа, — нават пікнуць
Не адважацца ніколі“.
Выпіў кубак мёду поўны
Баўтрамей, другім паправіў.
— „Ты, цыгане, кажа, — правіў,
Што я буду пану роўны.
Буду злота мець бяз ліку,
Срэбрам ў хаце біць падлогу,
Дай-жа грошы колькі змога,
Хоць-бы тайстру невяліку“.
— „О!.. За гэтым, брат, ня стане, —
Будуць грошы, будзе панства!
Маеш патэнт на дваранства
Гэрбу Воўка на Кургане.
Маеш грошы: чыстым злотам
Мех скураны вось набіты.
Ну, цяпер, здаецца, квіты,
Ці чаго яшчэ ахвота?“
— „Дзе, у ліха, больш хацеці? —
Баўтрамей ў адказ сьмяецца. —
Хопіць мне і застанецца
Ашчасьлівіць нават дзеці!“
— „Досыць? Добра! Схочаш болі,
Дзьмухні толькі ўлева, ўправа, —
Па загаду зробім жвава,
Як ніхто, нідзе, ніколі.
Віват! — крыкнуў цыган, — слава!
Жычу шчасьця Баўтрамею!“
І пайшла ў карчме завея,