Старонка:Матчын дар (1929).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

I пайшла ў карчме забава.
Ўсё сплялося ў нейкім віры:
Рукі, твары, плечы, сьвiты,
Кужаль панскі, аксаміты,
Порт мужыцкі, скрыпкі, ліры;
ў дзікім тахце рэюць зыкі.
Баўтрамей з цыганкай скача:
— „Хадзi, iмасьць, хадзі, ваша!
Скачы, пані!.. Чыкі-брыкi!“…

IV.

Цэлу ноч сядзела жонка, —
Муж з кірмашу зараз будзе…
Прывязьлі ёй уранку людзі
Няжывога Паўлючонка.
Ён загінуў, грэшны, блізка,
Ў дзьвюх вярстах ад вёскі роднай,
У дрыгве сырой, халоднай,
У вадзе густой і сьлізкай.
Там ляжаў ў асоцы голы,
Твар абдзёрты меў і рукі…
— Гэта, пэўне, чорта штукі, —
Разьняслося навакола.

Сто гадоў таму здарэньню,
Можа, нават, больш мінула.
У зямліцы тры заснула
Чалавечых пакаленьні, —
Род загінуў Баўтрамея.
З часам сьмерць усё выводзіць!
А паданьне ў вёсцы ходзіць
І дзядоўскім духам вее.

|}