Старонка:Матчын дар (1929).pdf/170

Гэта старонка не была вычытаная

Ва ўвагах-жа агавораны і тыя нязначныя зьмены і папраўкі, якія былі ўнесены ў асноўны тэкст вершаў на падставе захаваных аўтографаў поэты і варыянтаў, узятых з розных выданьняў.

У выданьні 1918-га году да паасобных месц некаторых вершаў былі даны тлумачэньні ў зносках пад тэкстам; яны таксама зьмешчаны ніжэй.

Пры укладаньні ўваг ужыты наступныя скарачэньні:

„Н. Н.“ — „Наша Ніва“
газэта, якая выходзіла ў Вільні з 10/23 лістапада 1906-га году да восені 1915 г.
выд. выданьне.
р. — радок.
зам. — замест.
звыч. — звычайны.