Старонка:Матчын дар (1929).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

21. Завіруха.

39 р. …„рады“. Гл. заўвагу да в. № 15, р. 36.

22. Думы ў чужыне.

12 р. „мяжэ“ зам. „мяжы“ пакінута згодна з запатрабаваньнем рыфмоўкі (10 р. — „сьцеражэ“).

27 р. „быцьце“ зам. „быцьцё“ — гл. заўвагу да в. № 9.

30 р. „Я-бы“ У выд. 1918-га году стаяла „Як-бы“. Выпраўлена на падставе аўтографу („сшытак“, стар. 23—27).

35 р. У выданьні 1918-га году стаіць „І не зайздрошчу багацтву тых марнаму“. На падставе аўтографу („сшытак“, стар. 23-27) Прынята: „І не зайздрошчу багацтву я марнаму“.

62 р. „у глыбіне“ (зам. „глыбіні“) пакінута згодна з запатрабаваньнем рыфмы (у 64-м р. — „старане“).

44, 45, 50, 79 рр. „жыцьце“ зам. „жыцьцё“ — гл. заўвагу да в. № 9.

90 р. „Я-ж не прайшоўшы“… У аўтографе („сшытак“, стар. 27) — „Я-ж не прайшоўшый“.

23. З песьняў няволі.

42 р. „Войскам буйным а зухвалым“. А. Г. часьцей, чым звычайна, ужывае „а“ зам. злучніка „і“.

24. За тысячу вёрст ад радзімага краю…

4 і 15 рр. „Укра̀іне“ і „Украйну“ зам. „Украі́не“ і „Украі́ну“ — гл. заўвагу да № 9.

Да 17-га радка вершу („Вее вецер, сонца грэе“) у выданьні 1918-га году дадзена зноска: „Узьлюбёны абраз Т. Г.“.

25. Эх, сягоньня, ў гэту ночку.

15 р. …„па-над дахам“. У выданьні 1918-га году стаяла „“на-пад дахам. Выпраўлена на падставе аўтографу („сшытак“, стар. 102).

26. На сьмерць.

Верш вельмі эмоцыянальны, але не апрацаваны, напр. 17-ты радок мае залішні склад: „і торганьня разлукі ня так катуюць строга“. Чацьверты і пяты радкі невыстарчальна ясны. За адсутнасьцю аўтографаў і іншых друкаваных тэкстаў гэтага вершу Камісія ня мела магчымасьці іх выправіць.

15 р. У выданьні 1918-га г. стаіць: „у чужчстве“. Гэтае напісаньне палічана за друкарскую памылку і выпраўлена „у чужацтве“.

27. Думкі-дыямэнты, краскі жыцьця.

1 р. „Думкі-дыямэнты“ і 5 р. „Жыцьце-няволя“ (зам. „дыямэнты“, „жыцьцё“) — гл. заўвагу да в. № 9.

28. Вясна.

У 17-18 радкох парушаны рытм, замест звычайнага памеру — дактылю ўжыты амфібрахі:

Ўзьляцелі высока над сосны, над елі
І недзе прапалі ў нябескім касьцеле…

29. Nocturno.

10 р. „Дзянькі мае маркотныя чаму?“ — Пакінута інтэрпункцыя выданьня 1918-га г. У аўтографе стаіць пытальнік і ў канцы 12-га радка.

12 р. „Як душы грэшныя“… У выд. 1918-га году было: „думы грэшныя“. Папраўка ўнесена на падставе аўтографу (XV. 2. 23/32).