Старонка:Матчын дар (1929).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Дай мне зрабіцца крынічкай лясною,
Бераг вадой абмываць, цалаваць;
Дай мне век цэлы дружыці з табою,
Хвойкі і зоры ў сабе адбіваць.

Дай мне купальскую кветку у рукі,
Путы жалезныя мне разьвяжы,
Дай ты мне зельля на гора і мукі,
К шчасьцю гасьцінец мне дай, пакажы.
...............
Ціха. Нічога ня чую, ня бачу.
Роіцца толькі нязьведаны край,
Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу,
То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай…

|}