Старонка:Матчын дар (1929).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

5.


∗     ∗

Хай ня льлюцца дажджы цёмна-хмарныя
Над зьмярцьвелаю пашаю,
Хай пачнуцца гады хлебадарныя
Над зямелькаю нашаю.
Хай красуецца жытам, пшаніцаю,
Каласочкамі цяжкімі,
Хай ўзмацуецца боскай правіцаю
І ўсятворчымі ласкамі.
Хай асьвеціцца праўды навукаю
І братэрскаю згодаю,
Хай зьнявечацца крыўда з прынукаю
За яе загародаю.
Хай ўзьлятаець хвала яе племяні,
Упякнёнага цнотамі,
Хай шыбаець над скаламі з крэменю,
Над арлінымі ўзьлётамі.