Старонка:Матчын дар (1929).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

8.

ІВАНКУ.

Слухай, Іване, паночку,
Кепска ты робіш, браточку!
Хіба-ж ня сорам так жыць,
Гэткім нядбайлівым быць?

Ўзглянь навакол на суседаў,
Некалі добра іх ведаў:
Хто з іх спусьціўся, як ты,
Мае з тваё беднаты?

Хіба-ж яны галадуюць,
Хіба-ж патвойму бядуюць?
Ў іх і апратачка ёсьць,
Й часам пакорміцца госьць.

Гэта-ж, дзе людзі зьбяруцца,
Зараз з цябе пасьмяюцца,
Кажуць: — „гультай, абібок“.
Так яно, мой галубок!

„Бацька яго ў гаспадарстве
Быў, як-бы цар ў сваім царстве:
Быў ў гаспадарачцы лад,
Мелася вока, дагляд…

Быў чалавек яго татка!
Ён-жа, — дзівіся: апратка
Ў дзюрках, у гнідзе, сьцвіла,
Ў хаце — трава абыйшла.