Старонка:Матчын дар (1929).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

9.


∗     ∗

У чатырохлецьце „Нашае Нівы“.

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй ня цурайся;
Як ня зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся, —
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.

Ў старыну Беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
І далёка у сьвеце быў знаны
За літоўскай і ляскай зямлёю.

Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як-бы камень, звалілась;
Беларуская слава і воля
Адыйшла, адцьвіла, закацілась.

Не зьмяняючы шэрай апраткі,
Працаваў ты, як вол, гаратліва,
А у хаце тваёй недастаткі,
А на ніве тваёй неўрадліва.

А чаму? Ты няздольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці п‘яніца?
Мусіць не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца.