Старонка:Матчын дар (1929).pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

Сьветлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і ўсё, адбіралі
І на бацькаўскі родны палетак
Працаваць-памагаць ня пушчалі.

Хто хацеў, той і сьмеý рабаваці,
Бяз прыпросу зьяжджаліся госьці
Абдзіраць, аб‘ядаць, апіваці
І крышыць гаспадарскія косьці.

Можа-б ты і памёр і загінуў,
Каб ня вешчая мова Баяна.
Хто-ж быў, добры, яе хоць пакінуў?
Як-жа так, што яшчэ не забрана?

Бо што бачылі госьцікі-гэрцы —
І зямлю, і лясы, і кілімы, —
Ўсё забралі, а мову у сэрцы,
Ў сваім сэрцы хавалі-нясьлі мы.

Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацьця-народы!

|}