Старонка:Матчын дар (1929).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

10.

ЮДАМ.

Да вас, паны, што голасна крычыце
Аб прыязьні сваёй да „беднага народу“,
Што раіце па-лісьсему: „маўчыце!
Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду,“ —
Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія,
Бо словам вы адны, а справамі — другія.

„Багацтва вам“… Няма вам нашай веры!
Бо ў той-жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла,
Галоднаму на прокарм хлеба меры
Аднэй ня далі вы і злаялі няміла…

Калі для нас жадаеце багацтва,
Нашто з бяздольнага зьдзіраеце апратку?
На што-ж тагды вы плодзіце жабрацтва,
Дамы пустошачы бяз ліку, без астатку?

„Мы волю вам“… Пракляцьце вам і з ёю!
Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?
Яна ланцуг над нашаю зямлёю,
Астрог на наш народ спакойны і бязьвінны.

Ня воля гэта! Што нам не цьвярдзіце,
Мы вольнымі былі за даўнімі часамі.
Ідзіце-ж проч! і з воляю ідзіце!
Да волі знанае хутчэй мы прыдзем самі.