Старонка:Матчын дар (1929).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

„Мы згоду вам“… Пакіньце ашуканства!
Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі,
Бяз звады вам, нашэптаў, падтыканства
Нямілы божы сьвет, ні ясны, ні шырокі.

Ня просім вас! ня трэба вашай згоды!
Сваё вялікае, дзядоўскае багацьце
Хаваем мы; ад бога ўсе народы
І бацькі аднаго ўсе дзеці, людзі — брацьця.

Адкуль вы к нам? Якога племя, роду?
З якіх краëў прыйшлі бяз праўды і бяз сэрца?
І што вам з нас, ад нашага народу?
Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?

Га! Знаем вас, атручаньня найміты:
Вы — служкі чорныя Ясьнейшага Мамона,
Вы — мора бруд ля берагу намыты,
Бяз дум і без мазгоў, вы — золата бяз звона.

З усіх бакоў на послугі уціску
Чаргою воўчаю зьяўляецеся ўсюды,
Дзе клічуць вас для крыўды, для націску
На праўду вечную… Вы… імя вам Іуды!

Ідзіце-ж проч! Бясплодна ваша трата
На ласкі лісьсія. Пакіньце слова: „брат“!
Вы — цяжкі сон. Вы — каты… горай ката!
Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!

|}